05.08.2019
Я хачу, каб працадаўцы добрасумленна ставіліся да працоўнага класа.
У судзе Маскоўскага раёна пачаліся слуханні па грамадзянскай пазове Сяргей Вакуленка да СП "Дэльта-Буг".
Сяргей падаў пазоў аб ліквідацыі дыскрымінацыі ў сферы працоўных адносін. Ён лічыць, што кіраўніцтва СП «Дэльта-Буг» не падоўжыла з ім кантракт з-за таго, што ён мае актыўную грамадзянскую пазіцыю, за тое, што Сяргей Вакуленка адстойвае перад работадаўцам свае правы і правы іншых работнікаў СП «Дэльта-Буг». Дыскрымінацыя выяўлялася ў тым, што яму за аднолькавы аб'ём работ яму аднаму плацілі менш чым іншым. Сяргей Вакуленка не мае на ў сваім пазове матэрыяльных момантаў: яго мэта даць урок працадаўцам, што тыя добрасумленна ставіліся да працоўнага класа.