26.03.2020
Судовыя выканаўцы сведама парушаюць заканадаўства?
Аддзел Прымусовага Выканання пакаранняў (АПВ). Супрацоўнікі гэтага органа называюцца судовымі выканаўцамі. Па факце - гэта бязлітасныя пасадныя асобы, мэта якіх канфіскоўваць ў грамадзян маёмасць і грашовыя сродкі па рашэнні суда. Жыхарка Пінска Таццяна Р. звярнулася да Народнага Рэпарцёра са скаргай на парушэнні заканадаўства з боку супрацоўніцы АПВ г.Пінска Ганны Шпакоўскай.

Ганна Шпакоўская, судовы выканаўца (фота з сацсетак)
Паводле Таццяны Р., судовы выканаўца Ганна Шпакоўская ў рамках выканаўчай вытворчасці спаганала з яе як з ІП 100% арэнднай платы, якую Таццяна Р. атрымлівала ў выглядзе дахода за здаваемае ў арэнду гандлёвае памяшканьне.
Паводле арт. 107 Закона аб выканаўчай вытворчасці РБ, даход атрыманы ад здачы ў арэнду ўласнасці ІП з'яўляецца прыбыткам, атрыманым у выніку дзейнасці ІП, і прыраўноваецца да заработнай платы. Стала быць АПВ можа спагнаць з ІП Таццяны Р. толькі 50% ад сумы чыстага прыбытку. Гэта значыць ад атрыманай арэнднай платы адымаюцца выдаткі ІП, і ад застаўшайся сумы спаганяецца 50%. Але ж пінская супрацоўница АПВ Шпакоўская, ігнаруючы заканадаўства, за прамежак часу ў 5 месяцаў спагнала з Таццяны Р. суму каля 3 тысяч рублёў.
Таццяна Р. лічыць, што А. С. Шпакоўская свядома парушае Закон аб выканаўчай вытворчасці, бо ўпэўненая, што начальства будзе пакрываць яе фокусы, таму яна падала пазоў у суд Пінска, каб абскардзіць дзеянні судовай выканаўцы Ганны Шпакоўскай і вярнуць назад свае грошы.
Дзякуючы незаконнаму, перакананая Таццяну Р., спагнанню 100% усіх даходаў з ІП судовы выканаўца Ганна Шпакоўская фактычна пакінула яе без сродкаў да існавання і стварыла сітуацыю немагчымасці выплаты падаткаў і ФСАН. У Таццяны Р. ёсць непаўнагадовае дзіця. Але гэтыя праблемы судовага выканаўцы не цікавяць, бо прыгажосць каштуе.
Першае пасяджэнне адбудзецца 27 сакавіка 2020г. Справу даручылі шырокавядомаму на Піншчыне суддзі Т. Сярковай.
У асяроддзі пінчукоў ёсць мяркаванні, што судовыя выканаўцы сумесна з судамі, пракуратурай і міліцыяй часцяком па бязмежжу адбіраюць маёмасць і грашовыя сродкі ў грамадзян, рэгулярна пры гэтым парушаючы законы, бо ведаюць, што начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэстскага аблвыканкама Сяргей Каліноўскі і яго намеснік Віталь Артяцук дапамогуць пазбегнуць адказнасці.
Ці сапраўды памыляюцца пінчукі пакажа суд.
Народны Рэпарцер