
У сваім пазове АПС прасіла суд застасаваць да блогера адпаведныя захады па выкананні вытворчасці ў выглядзе абмежавання выезда за межы краіны і кіравання аўтамабілем.
Бакі ў суд не з’явілісь. Паводле суддзі Вінаградавай А.А., якая разглядала справу, усе былі паінфармаваныя аб разглядзе справы 11 чэрвеня і прасілі разглядаць у іх адсутнасць.
Суддзя агучыла матэрыялы справы паводле якіх штрафы за амаль як два гады не сплочвалісь і абвесціла перапынак дзеля прыняцця пастановы.
Пасля перапынку суддзя агучыла пастанову паводле якой стала ясна, што Пятрухін мае:
1 рахункі ў банку і не адзін, але без сродкаў,
2 мае кватэру на Наганава (аднапакаёвую),
3 транспартных сродкаў не мае,
4 майно апісана, але не вынятае, бо няма доступу.
Суд палічыў, што ёсць усе падставы абмяжаваць праз несплату штрафаў Сяргею Пятрухіну выезд за межы краіны і кіраванне аўтамабілем (мае правы) да моманту сплочвання штрафаў, але не далей за 2025 год.
Але калі Сяргей Пятрухін не сплоціць запазычанасць па штрафах, санкцыі будуць яшчэ больш жорсткія – яго пазбавяць права кіраваць маламернымі судамі, наведваць казіно, паляваць і яшчэ і яшчэ...

Праваабаронца Уладзімір Вялічкін, які прысутнічаў на пасяджэнні быў здзіўлены вялікай сумай запазычанасці блогера, на ягоную думку сума запазычанасці на две траціны меньшая, і звярнуўся да суддзі з пытаннем: “Адкуль такая вялікая сумма, я неаднаразова на ўласныя вочы бачыў, як Пятрухін дэманстраваў квітанцыі аб аплаце судовым выканаўцам.”
Суддзя адказала, што мабыць не ўсе, бо выканаўцы не маюць часу праглядаць рух паступлення грошаў на рахункі. Трэба Пятрухіну асабіста прыносіць квіткі да выканаўцаў, каб яны ведалі і пазначалі аплаты.
Праваабаронца лічыць, што выканаўцы наўмысна “робяць памылкі” ў справаводстве на загад кіраўніцтва, бо днямі прысутнічаў пры выняцці майна ў сям’і з двома малымі дзецьмі: “Тая сям’я назбірала суму дастатковую каб выкупіць сваё майно, падалі хадайніцтва, але ім адмовілі. Я перакананы праз тое, што зараз выбары, а гэтая сям’я актывісты “Эўрапейскай Беларусі” Андрусь і Паліна Шарэнды. Яны актыўна ўдзельнічаюць у грамадзка-палітычным жыцці краіны. Таму ўлады робяць усё каб утаймаваць найбольш актыўную частку беларусаў”.