06.02.2020
Прыбурэлы пракурор: "Я прымаю рашэнне аб вядзенні аудыя-відэа фіксацыі"
Выконваючы абавязкі пракурора вобласці пракурор Сяргей Туравец даў маху - забараніў мне здзейсняць аўдыёзапіс.
Пракурор Сяргей Туравец
Я, вядома, жа праігнараваў яго забарону, бо зразумеў, што гэты таварыш пракурор альбо некампетэнтны, хоць ён ужо пенсійнага ўзросту, альбо проста ўявіўшы сябе Гаспадаром Свету. Аднак, па парадку.
6 лютага на асабісты прыём да пракурора вобласці Віктара Клімава запісаліся жыхары г. Пінска-Анатоль Рагальскі, Уладзімір Рагальскі, Аксана Блахіна і я. Усё па адным пытанні - Пінскі Спрут.
Аднак Віктар Клімаў знаходзіцца ў адпачынку і прыём праводзіў яго намеснік Сяргей Туравец, які вельмі моцна засвяціўся ў серыяле Пінскі Спрут. Мабыць таму ён нерваваўся і адразу пачаў касячыць.
Яго малады "подельник" прадставіўся работнікам пракуратуры, але не змог гэтага пацвердзіць - не было дакументаў. "Подельник" пачаў нас выклікаць па аднаму, хоць у нас было адно пытанне на ўсіх - 40 заяў па фактах махлярства Сяргея Жогла і бяздзейнасць Пінскага ГАУС, и мы праглі трапіць да пракурора ўсе разам у тым ліку каб сэканоміць час. Але Сяргей Туравец быў вельмі супраць відэа-аўдыё фіксацыі асабістага прыёму і стаў ныць, што калі я не выйду, то ён выкліча міліцыю.
Я выйшаў. Праз гадзіну 20 хвілін выйшлі Анатоль і Уладзімір Рагальскі. Туравец паабяцаў ім запатрабаваць справу Сяргея Жогла для праверкі.
Потым пайшла Аксана Блахіна і 23 хвіліны распавядала пракурору пра тое, як яе падмануў Сяргей Жогла. Пракурор паспачуваў ёй і яны раскланяліся.
Потым прыйшоў я. і прыбурэлы сівавусы пракурор чы то ад хвалявання чы то ад страху затупіў. Ён загадаў мне прыбраць тэлефон на які я запісваў аўдыё нашай сустрэчы. Натуральна, я сказаў, што не падумаю. Вусаты пачаў надуваць шчокі і, надаўшы сабе важны выгляд, заявіў, што ён тут вырашае і спыніў прыём.
А я прапаную вам паглядзець пра гэта фільм і падказаць куды скардзіцца на гэтага невежу?
Сяргей Пятрухін