01.03.2020
Мы вызначымся з экспертызай, калі міліцыя разбярэцца з фактамі падробкі дакументаў…
(фотарэпартаж)
У першы дзень вясны на дажджлівую плошчу выйшла нечакана многа берасцейцаў. Галубы атачылі пратэстуючых супраць завода АКБ людзей. Уразіла вялікая колькасць журналістаў і блогераў. Між іншым у Берасце завітаў блогер Шэры Кот…

Шэрага Ката цікавіла сітуацыя з акумулятарным заводам. Яму распавядаюць, пра дэжурствы “Свінцовай варты”, што штодня маніторыцца прыбыццё на завод 18-20 работнікаў. Што яны там робяць...

Прадметы размовы былі рознымі. Грамадзкі актывіст Алег Вялаў распавёў журналістам, што “АйПаўэр” ідзе ў “ва-банк”. “Яны хлусяць, калі сцвярджаюць, што актывісты адмовілісь ад правядзення грамадзка-экалагічнай экспертызы. Мы вызначымся з экспертызай, калі міліцыя разбярэцца з фактамі падробкі дакументаў...”, - кажа актывіст.

Грамадзкі актывіст Уладзімір Мароз распавёў аб ягоным пераследзе праз падаткоавыю інспекцыю пасля выбараў: “Ад даходу па продажы аўтамабіляў я адбіўся. Я знайшдоў у сябе дамовы па здзелцы, яны мне кажуць, што у іх мае паперы не захаваліся... За дзесяць год справаздачу патрабуюць. Я ім ўжо адсправаздачыўся і мушу ім гэта даказваць…” Нагадаем, што на парламенцкіх выбарах Уладзімір Мароз быў кандыдатам па 4-ай выбарчай акрузе ад праціўнікаў акумулятарнага завода.

Частка актывістаў збірае подпісы пад заявай генеральнаму косулу РФ Ігару Канякіну. Заява тычыцца выказванняў так званага “эксперта” з Піцера К.Б. Фрыдмана, да якой прыкладаюць дакуманты па эксперыментах нацыстаў у канцлягерах па стэрылізацыі насельніцтва з дапамогай свінца. Жадаючых падпісацца шмат. Лістоў не хапае. Пайшлі па дадатковыя.

Прысутным дэманструюцца копіі дакументаў па эксперыментах нацыстаў у канцлягерах. Дакументы атрыманы з інстытута Гувера - перапіска Гімлера з Брандтам.

Надышлі супрацоўнікі мілiцыі ў форме, папярэдзілі аб адказнасці за парушэнне Закона “Аб масавых мерапрыемствах…”

Берасцейцы пайшлі на шпацыр.

На шляху актывіст Віталь Казак вяшчае, што за блогерамі галоўнае, што трэба паказаць карумпаваным чыноўнікам дзе ракі зімуюць… А грамадзкі актывіст Андрэй Шарэнда выказвае думку, што усе пытанні адносна незалежнасці і экалогіі адпадуць пры змене ўлады…

Міліцыя суправаджае калону. Дашлі да кінатэатра Беларусь. Працягваецца збор подпісаў і азнаямленне з дакументамі па эксперыментах.

“Нема чаго тут грамадзянам іншых краін выказвацца на карысць акумулятарнага завода, ён (залётны “эксперт” з Піцера Фрыдман) атрымае ганарар і з’едзе, а нам тут жыць...”, - перакананы Віталь Казак. Блогеры і журналісты віруюць сярод берасцейцаў.

Па заканчэнні акцыі Шэры Кот з некаторымі актывістамі паехаў у СЭЗ знаёміцца з дзейнасцю “Свінцовай варты”.