23.03.2020
Напладзілі шкодных вытворчасцяў і ўцяклі
Міхаіл Мясніковіч адна з самых значных і ўплывовых фігур рэжыму Лукашэнкі. Каб дагадзіць свайму гаспадару, ён, будучы на пасадзе прэм'ер-міністра Беларусі, разам з тагачасным Міністрам аховы здароўя Васілём Жарко анулявалі спіс небяспечных хімічных злучэнняў.

Гэта для таго каб Лукашэнка мог зарабляць грошы на шкодных вытворчасцях Кітайскага брата. Гэта здарылася ў 2014 годзе і літаральна адразу ў Беларусі кітайцы пачалі рэалізоўваць свае сумнеўныя, асабліва ў частцы экалогіі, праекты. За апошнія гады былі пабудаваныя Светлагорскі Завод беленай цэлюлозы, Брэсцкі завод АКБ поўнага цыклу, у Магілёве ОмскКарбон.
Гэта значыць, калі спіс небяспечных хімічных злучэнняў быў ануляваны - банда «згодна з заканадаўствам» наладзіла танных экалагічна небяспечных і вельмі прыбытковых вытворчасцяў. Гэтым самым парушаючы канстытуцыйныя правы беларусаў на спрыяльнае экалагічнае асяроддзе.
Ія Малкіна і Андрэй Клец - людзі Мясніковіча, і пакуль гэтая кліка ва ўладзе, яны адчуваюць сябе ў бяспецы. Нагадаю, што Ія Малкіна будучы намеснікам міністра экалогіі выдала ліцэнзію на перапрацоўку свінцовых адходаў былому міліцыянеру Жуковіч, які ў пасёлку Зялёны Бор зладзіў сметнік свінцовых адходаў.
Зараз Малкіна і Клец ў Маскве. Іх таварыш, які атрымаў пенсійную пасаду ў Еўразійскай Эканамічнай Камісіі забраў іх да сябе.
Спадзяемся, мы іх больш ніколі не ўбачым. Толькі Гаага. Толькі люстрацыя. Усёй тройцы. Гаспадару Гаага па змаўчанні.
Больш па тэме глядзі па спасылцы:
Паўлюк Кавалёў