На каталіцкую Пасху пратэсты ў Берасці змянілі фармат – праз пандэмію каронавіруса кармленне галубоў адбываецца ў масках, пратэстоўцы трымаюць адлегласць між сабой. Міліцыянты напагатове, у форме ў дварах і цывільным на плошчы.
12-00 Вялікдзень. Б’юць касцельныя званы. Хрыстос уваскрос!

У цывільным 2 аператара і некалькі супрацоўнікаў Ленінскага РАЎС адсочваюць сітуацыю, яны таксама ў масках. А вось тыя, што ў форме, без.
Аўтамабілі сігналяць у падтрымку пратэстуючых
Колькасць пратэстуючых імкліва расце, ўжо больш за сотню, кіроўцы сігналяць. Пратэстуючыя рыхтуюцца да затрыманняў. Прынамсі маральна гатрвыя;
Пратэстоўцы выступаюць. “Галоўная праблема Беларусі Лукашэнка, - лічаць яны, - трэба ісці на выбары без яго. Стан у якім апынулась Беларусь, гэта цалкам ягоная віна і ягонага атачэння...”

Надышлі міліцыянты з мегафонам. Пратэстоўцы крычаць ганьба міліцыі: “Мы не будзем расходных матэрыялам...” Гвіздаюць...

Пайшлі на шпацыр. Лёзунгі пратэстуючых ад “No pasaran!” да Стоп завод!”, “Чыноўнікаў на нары”...
Пратэстуючых ужо каля двухсот. Крычаць: “No pasaran! Стоп таракан!”
Падцягваецца АМАП, раптова з’яжджаюць.
Мінакі выказваюць падтрымку пратэстуючым.

“Не заводу АКБ!” – протэстуючыя мінаюць кінатэатр “Беларусь”, ідуць далей: “Чынавенства на нары!”
Пераапрануты супрацоўнік фіксуе сама актыўных пратэстуючых.
Дайшлі да райаддзела: “Не заводу!..”

Дайшлі да ЦУМа. На заканчэнне: “Не заводу!” і воплескі.
“Дастаў хлуснёй, ён ні ў чым не разбіраецца і ўсіх прызначае...” – гутарыць з берасцейцамі блогер Ціханоўскі.

Міліцыя ахоўвае, не ўмешваецца
Людзі паціху разыходзяцца. За аўто з Кабанавым аўта-хвост...
Пра затрыманні не паведамлялася.