04.09.2020
«Дастае электрашокер і мне ў грудзі, пры гэтым глядзіць проста ў вочы.
Здзівіўся, што я не пачаў біцца і крычаць. Патрымаўшы так нейкі час, прыбірае яго. Паўторна запускае зарад у грудзі, зноў грозна ў вочы глядзіць. Зноў не разумее, чаму я не крычу. Увесь гэты час мы глядзелі адзін аднаму ў вочы», - сваёй гісторыяй незаконнага затрымання і вопытам гвалту з боку супрацоўнікаў з намі падзяліўся Андрэй. Падзеі ў краіне яму абыякавыя, галасаваць ніколі не хадзіў, сябе называе "апалітычным чалавекам, які хоча з'ехаць».
«9 жніўня знік інтэрнэт, няма чаго было дома рабіць. З'ездзіў адпачыць на возера, прыехаў дадому, паабедаў. Патэлефанаваў сябар і запрасіў на "Усход" пасядзець-пагаманіць. Прапанаваў заехаць за мной на машыне, я падумаў: надвор'е добрае, паеду на ровары. У 9 гадзін вечара я збіраўся ехаць назад. Еду дамоў, спускаюся з Кобрынскага моста, заўважаю, што супрацоўнікі ДАІ перанакіроўваюць ўсе рух у бок вуліцы Папаніна, гэта мяне насцярожыла няшмат.
Я спусціўся з моста, і працягнуў рух прама па Машэрава. Далей спыніўся, дастаў навушнікі. Агледзеўся, было шумна, машыны сігналілі. Перашкод для руху або вялікай колькасці людзей на ходніках я не бачыў, таму вырашыў далей ехаць роварам прама. Перасёк бульвар, пачаў рухацца да ЦУМу па пешаходнай дарозе. Людзей было няшмат, нікога з сімволікай. Людзі проста гулялі, розныя, з дзецьмі. Ужо цямнела. На скрыжаванні Машэрава і Савецкай я заўважыў вялікую колькасць людзей, зразумеў, што бесперашкодна ня праеду, пачаў змяншаць хуткасць. Заязджаю на пятачок паміж двух шапікаў і заўважаю ачапленне - міліцыянты ў экіпіроўцы. Як я ў далейшым зразумеў, гэта былі хлопцы ўнутраных войскаў, проста ў поўнай чорнай экіпіроўцы. Я акуратна пад'язджаю да будынка міліцыі, спрабую праехаць міма. І тут мяне збіваюць з ровара. Я падаю.
Першыя хлопцы пры сцяне, якія бачылі, што я толькі пад'ехаў, мяне не чапалі, кшталту зразумелі, што я не пры чым і ніякага дачынення да таго, што адбываецца не маю. Быццам бы нават прапусцілі. Тыя, што за імі якія былі, ужо наляцелі. Пачалі мяне біць, гарлапаніць. Іх было каля 5-6 на аднаго мяне. Я не супраціўляўся, быў у стане бязважкасці і нічога не разумеў. Усе рэчы з мяне ў нейкі момант выскачылі: тэлефон, навушнікі, кепка. Збілі.
«Хлопцы, я тут ні пры чым».
Шмат чаго непрыемнага пачуў у свой адрас. Усе ведаюць, якой лексікай яны звычайна гарлапаняць. Пачалі цягнуць мяне да будынка міліцыі. Тут іх спыняюць два іншых супрацоўніка, адзін з іх пабіты. Цэлы - пабітага: «Ён?». Той сцвярджальна ківае. Даецца каманда: «Пазначыць яго». Ставяць да будынка міліцыі, трымаюць чалавек пяць разам. Тады я і зразумеў, што гэта ўнутраныя войскі, таму што хлопцы маладыя зусім былі, хоць і ў касках, усё роўна відаць па тварах. З правага боку падыходзіць яшчэ адзін супрацоўнік, ва ўзросце 38-45 гадоў, таксама ў масцы. Пытаецца, што я зрабіў.
«Пабіў нашага».
Мне ў грудзі ідзе зарад ад электрашоку, пры гэтым гэты супрацоўнік пагрозліва глядзіць проста ў вочы. Здзівіўся, што я не пачаў крычаць. Патрымаўшы так нейкі час, прыбірае шокер. Паўторна запускае зарад у грудзі, грозна ў вочы глядзіць. Зноў не разумее, чаму я не крычу. Увесь гэты час мы глядзелі адзін аднаму ў вочы. У выніку ён здаўся: «У аўтазак яго». Закідваюць у аўтазак. Я пачаў крычаць хлопцам, каб хоць ровар мой забралі. Вялікі дзякуй старшыне конвойшчыкаў, які забраў ровар, запісаў маё прозвішча і завёў яго ў будынак міліцыі. Сядзелі мы ў аўтазаку. Мне было дрэнна натуральна, пасля таго, што зрабіў гэты супрацоўнік. Ўсяго трэсла. У аўтазакі прыходзілі лекары, некаторым вельмі кепска было. Дваіх забралі.
Павезьлі нас у Паўночны. Да апошняга жыла надзея, што яны зразумеюць, што я не той, хто ім патрэбен, што гэта памылка, запішуць мае дадзеныя і раніцай я ўжо буду дома. Пры выхадзе з аўтазака мяне сустракае той жа міліцыянт, што паліў мяне электрашокам.
«Гэтага пазначыць, гэта ён».
Пасля сустрэчы з гэтым супрацоўнікам я зразумеў, што гэта надоўга. Не разумеў, што чакаць у далейшым, ужо ведаў, што нічога добрага.
Пераначаваў ў ІЧУ. У 8 раніцы я ўжо быў на допыце, быў следчы СК. Я распавёў яму, як адбывалася ўсё на самай справе. Ён выслухаў: «Даа, ну як ёсць». Сказаў, што будуць праводзіць следчыя дзеянні апазнання. Адвялі назад у камеру. Праз 5-6 гадзін прыйшлі іншыя следчыя. Прыйшоў міліцыянт на апазнанне, які быў зьбіты, але ўжо не паказаў на мяне. Яму таксама дзякуй вялікі за тое, што проста так не тыцнуў на мяне пальцам. СК ўсё гэта аформіў. Больш ніхто не апытваў. Назад у камеру, там прасядзеў яшчэ 2 сутак.
На 3 суткі пачаліся допыты. Там нічога прыемнага не было, вядома. Звярталіся нядобра, мякка скажам. У супрацоўнікаў ні пагонаў, ні званняў, усё ў масках і чорнай вопратцы. Я і ім паспрабаваў расказаць падзеі. Дайшоў да таго моманту, як я перасякаў бульвар.
«Нам нецікава, усё, што нам трэба, мы пачулі».
Прымусілі падпісаць пратакол. Я не спрачаўся.
У той жа дзень загрузілі ўвесь ІЧУ ў аўтазак і завезлі ў СІЗА. Там мы прайшлі адмысловую працэдуру выгрузкі, таксама непрыемную. Білі. Каму дасталося, каму не, ніякага прынцыпу ў іх не было. Камусьці пашанцавала - камусьці не.
«Усе бягом, галава ўніз»!
Ніхто галаву не ўздымаў, таму бачылі толькі свае ногі. Зноў наноў ўсю працэдуру, распрануліся. Размяркавалі па камерах. Камера ў нас была 4х мясцовая, 16 кв/м прыкладна. Нас было там 19 чалавек. Там мы заначавалі. Далі хлеб, але нам не да яды было. За гэтыя дні ніхто не ведаў, што адбываецца ў краіне. Ды і ўсе мы там былі выпадковыя, ніхто выбарамі не цікавіўся. На раніцу пачалі прозвішчы называць, хто на суд паедзе. Рэчы засталіся ў СІЗА. Ізноў прайшлі непрыемную працэдуру пагрузкі ў аўтазак. Завезлі нас у Дом правасуддзя, праўда язык не паварочваецца так гэта месца назваць. Заехалі ў двор. Па адным пачалі выводзіць у падвал, галава ўніз. Гэтаму ў іх надаецца асаблівая ўвага, каб чалавек не мог бачыць нічога вакол сябе, іх твары.
У падвале былі лужыны крыві, раскіданыя рэчы. Завялі ў суд. Жанчына, выслухаўшы мой аповяд, прысуджае мне штраф у памеры 30 базавых. Перад тым, як я пачаў расказваць сваю версію падзей, яна спытала, ці прызнаю я сваю віну. Пасля аповяду адразу зачытала прысуд:
«Суд прызнае вас вінаватым, 30 базавых».
Склалася ўражанне, што для зусім выпадковых загады аб колькасці базавых паступалі вышэй у залежнасці ад дня і часу затрымання. Мяне яшчэ выратавала, што сам міліцыянт сказаў, што гэта быў не я. Далей я думаў, што нас павязуць у СІЗА забраць рэчы, але не. Завялі нас назад, пасадзілі ў аўтазак. Радзялілі хто на суткі, хто штрафы. Са штрафам нас усяго чалавек 5-7 было з 40.
У асобным аўтазаку вывезлі кудысьці за парк 1-га траўня, адкрылі дзверы і кажуць: «Усё, калі яшчэ раз трапіць, вам будзе значна горш». Магу сказаць адназначна: гэтыя хлопцы, якія конвойшчыкі, яны лічаць, што абараняюць сваю радзіму, яны сябе героямі адчуваюць. Выйшлі мы, пайшлі ў бок СІЗА, каб рэчы забраць. Там мне далі зразумець, што сёння я свае рэчы не забяру. Даў свае дадзеныя прапаршчыку і нумар камеры, у якой знаходзіўся.
Быў недалёка ад аддзялення міліцыі, вырашыў паспрабаваць забраць ровар. Патэлефанаваў ім у званочак. Таварышы ў масках вельмі цікаўна на мяне глядзелі. Патлумачыў сваю сітуацыю. Патрабавалі ад мяне фатаграфію ровара, каб яны маглі аддаць. Я паспрабаваў растлумачыць таварышу капітану, што рэчы ў мяне ў СІЗА знаходзяцца і тэлефона няма, апісаў на пальцах, як ровар выглядае. Мне яго вывелі. Тут выскоквае таварыш падпалкоўнік і пачынае бурна цікавіцца, хто я, што я, як і чаму тут апынуўся. Я маўчаў, проста не ішоў на кантакт. Адышоўшы пару метраў падумаў, дай-ка раскажу сваю гісторыю. Вакол мяне сабраліся 5 хлопцаў з АМАПа ў масках, потым іх стала чалавек 15. Паслухалі яны гісторыю да таго моманту, як іх таварыш паліў мяне электрашокам:
«Нам больш не цікава, што ты тут распавядаеш, калі цяпер не пойдзеш са сваім роварам, зноў прымем».
Тэлефон, кепка, навушнікі пасля майго бліскучага затрымання так і не знайшліся.