26.01.2020
“Сваіх хапае, дык яшчэ гомельскія наведалісь…” -
(фотарэпартаж з берасцейскай плошчы)
Пракаментаваў сітуацыю адзін з міліцэйскіх начальнікаў, бо Сяргей Ціханоўскі, блогер з Гомеля, наведаў Берасце, пагутарыў з міліцыянтамі, тыя таксама зрабілі з ім відэа і не адно.
C. Ціханоўскі са З. Бекалюком
C. Ціханоўскі са знакамітым міліцыянтам-ілжесведкай Аляксеем Федарэнка
Сябра ініцыятыўнай групы праціўнікаў будовы акумулятарнага завода Зміцер Бекалюк спачатку пакарміў галубоў, і толькі потым распавёў берасцейцам, што “АйПаўер” увесь час уводзіць грамадзтва і ўлады ў зман - ніяк не прадастаўляе грамадзкасці поўны камплект праэктнай дакументацыі па заводу.
“Мы дамагаемся, каб грамадзкую экспертызу правесці толькі пасля атрымання поўнага камплекту дакумантаў, а “АйПоўэр” кожны раз нечага не дадае… Пасля аўторку сітуацыя з заводам павінна праясніцца”, - патлумачыў экаактывіст прысутным берасцейцам, прадстаўнікам СМІ і блогерам.

Падчас “какрмлення галубоў” ішоў актыўны збор подпісаў да ўладаў за тое, каб у Берасці правесці “народнае вече”… Міліцыя папярэдзіла аб недапушчальнасці парушэння беларускага заканадаўства. Традыцыйны шпацыр сконьчыўся побач з кінатэатрам “Беларусь”.

Затрыманняў не было.