04.03.2020
Каб не даваць інваліднасць берасцейскія лекары пусціліся ва ўсе цяжкія
Гісторыя з мужнай жанчынай, якая кінула выклік лекарам і міліцыі ўваходзіць у новую фазу.
Святлана Тур папрасіла мяне стаць яе прадстаўніком і дапамагчы, бо падазрае, што медыкі хочуць паставіць ёй паўторна псіхіятрычны дыягназ, каб спыніць з ёй перапіску.
Нагадаю, што сітуацыя маім мозгам і вачыма выглядае наступным чынам.
Святлана ў дзяцінстве ці то з-за ускладненняў хваробы, ці то ад няправільнага лячэння часткова страціла слых і, згодна з дыягназам, ёй пакладзена інваліднасць.
А інваліднасць прадугледжвае выдаткаванне дзяржаўных сродкаў на інваліда. Гэта значыць, калі лекары дадуць Святлане інваліднасць, то трэба будзе выдаткоўваць сродкі падаткаплацельшчыкаў на слыхавыя апараты (па адным у кожнае вуха), ну і плюс выдаткі на медабслугоўванне Святланы.
Святлана вельмі годна змагалася за рэалізацыю сваіх правоў, чым стаміла эскулапаў. Ну, і, вядома, дактары не чакалі, што чалавек з абмежаванымі магчымасцямі зможа разабрацца ў заканадаўстве і даць моцны адпор іх галавацяпству.
Для таго, каб астудзіць запал Святланы ЦГБ Берасця ўстанавіла ёй два псіхіятрычныя дыягназы. Гэта значыць, калі ў чалавека ёсць саматызаваны сбой, ёсць усе шанцы, што вышэйстаячыя органы не будуць рэагаваць на зварот належным чынам.
Святлана звярнулася ў міліцыю, каб прыцягнуць да адказнасці лекараў Берасця за ліпавыя псіхіятрычныя дыягназы, але міліцыя пакрывае лекараў і яе пытанне стаіць без руху.
Справа з мухлежамі і сфальсiфiкаванымi дакументамі зайшла вельмі далёка і цяпер Святлана рэальна баіцца што ёй "влупят" псіхіятрычны дыягназ больш сур'ёзны за папярэднiя.
Гэта маё бачанне сітуацыі, якое шмат у чым пацвярджаецца видосом.
Вядома, я не спецыяліст па слыху, але я ўмею чытаць і аналiзaваць. Я ўжо даўно не веру лекарам, асабліва з МРЭК. Яны такія ж прыстасаванцы як настаўнікі і мянты.
Нас прызвычаілі давяраць спецыялістам і адвучылі думаць. Толькі майце на ўвазе, што сапраўдныя спецыялісты з Беларусі з'ехалі. У гэтай сістэме ёсць толькі тыя «спецыялісты», якія выконваюць загады. Асабіста ў мяне склалася ўражанне, што галоўная задача МРЭК - не бачыць у людзей захворванняў і не даваць ім інваліднасць, каб захаваць грошы.
Гэта распараджэнне з самага верху, бо грошы патрэбны служкам рэжыму- суддзям, пракуророрам, мянтам, ды іншым паразітам на целе народа. Iм гэта трэба значна больш чым аднаногім ды сляпым.
Але чалавек задумваецца пра гэта толькі тады, калі сам прыходзіць у МРЭК і назірае за тым, што з ім адбываецца з жахлівымі сумам і бяссіллем.
Гісторыя са Святланай працягваецца і нам нічога не застаецца як агучыць усе факты злоўжыванняў людзей у белых халатах.
Сяргей Пятрухiн