28.10.2020
Вынікі брэсцкіх судоў над прыхільнікамі пераменаў 27 кастрычніка
Праваабаронцам стала вядома пра суды над чатырма берасцейцамі, прыхільнікамі пераменаў. Аднаго судзілі таемна ...
- Глазаву Марыну абласны суд вырашыў пакінуць у СІЗА. Дзяўчына прызнаная палітвязнем, праходзіць па справе аб "карагодзе" (пратэстнай акцыі 13.09).
- Расляк Ігар. Справу адправілі на дапрацоўку.
- Крашэўскі Кірыл атрымаў 15 б.в.
- Найбіч Р.В. На пасяджэнне па ягонай справе слухачам не атрымалася патрапіць. Паводле раскладзу суда пасяджэнне было прызначана на 11:00, па артыкуле 23.4 КаАП "непадпарадкаванне". З 11:00 да 11:40 пад кабінетам чакалі - і не бачылі, каб Найбіч заходзіў у кабінет. Светлавы знак-папярэджанне "Ціха! Ідзе пасяджэнне" не ўключаўся. І ці быў наогул суд над Найбічам - невядома. Старшынстваваць на пасяджэнні павінен быў суддзя Шурын Д.У.
- Сахарук А.М. (на фота). Суддзя Семянчук А.А. адмераў ветэрану афганскай вайны 13 сутак адм. арышту (ч.1 арт.23.34 КаАП) за выхад на вул. Савецкую з бел-чырвона-белым сцягам.
Тэгі: масавыя мерапрыемствы, правы чалавека, арышт, штраф, суткі, суд, міліцыя, мірны сход, масавыя мерапрыемствы, пікет, акцыі, БЧБ сцяг, перамены