16.03.2020
Пінскія чыноўнікі прынялі ўдзел у праймерыз
Ну што, ідэолагі Пінскія, і калі вы ўжо зразумееце сваім бедным мозгам, што ў наш час, ды яшчэ ў Ай-Ці краіне, усё таемнае становіцца відавочным?

Валянціна Мікалаеўна Кулак, чалавек года 2016 і па сумяшчальніцтве начальнік аддзела ідэалогіі Пінскага гарвыканкама, разаслала запрашэнне-загад сваім падначаленым і не толькі, што б яны прынялі ўдзел у праймерыз. І абавязкова прыйшлі з пашпартамі, каб маглі прагаласаваць.

Дапамагаць ёй ўзяліся Селюжыцкі М. А. настаўнік матэматыкі, Дубік А. В. настаўніца інфарматыкі, Цупа І. Д. настаўніца фізікі, Якушенко П.П. педагог арганізатар, Лукашэвіч А.В. Усё з СШ 1. Усе члены БРСМ ці Белай Русі. Яны таксама запрасілі ўсіх каго толькі маглі.
Пытанне, а з якога гэта пераляку ўлады ўключылі адміністратыўны рэсурс? Ці хто думае, што гэтыя людзі па ўласным жаданні вырашылі поголосовать за апазіцыю???
Сяргей Пятрухін