22.03.2020
Панікі не будзе
Таму як уся краіна паслухала палымяныя рэчы Аляксандра Рыгоравіча і, грамадзяне зрабілі свае высновы: “паратунак тых, хто тоне, залежыць ад тых, хто тоне”.

Людзі зразумелі – дзяржава іх “кінула”, пераўтварыла Беларусь з высока-развітай эканомікай у гандлёва –закупачную краіну. Дзе ствараюць высока-таксічныя, шкодныя для для акаляючага асяроддзя і здароў’я людзей вытворчасці. Беларусы пратэстуюць у Астраўцы, Светлагорску, Берасці... Яны не хочуць, каб Беларусь пераўтварылася на міжнародны сметнік таксічных адходаў. Іх затрымліваюць, содзяць, караюць штрафамі.
Але, Беларусы эўрапейская нацыя, адкрытая ўсяму свету, умеюць чытаць, пісаць і карыстацца інтэрнэтам. І калі ўлады не аб’яўляюць каранцін, самаўхіляюцца ад прыняцця прафілактычных захадаў, беларусы робяць гэта самастойна. Карыстаючыся прыкладамі іншых краін свету, беларусы меньш бадзяюцца па вуліцах, больш сядзяць па хатах, не пускаюць дзяцей у школы і садочкі, абменіваюцца інфармацыяй як перамагчы вірус,

збіраюць подпісы пад петіцыяй да ўладаў аб увядзенні карантына праз каранавірус у Беларусі. https://forms.gle/8jddZj7Su8V2TyfB8 Студэнты абвесцілі байкот...

Панікі не будзе, рэвалюцый так сама, бо беларусы ведаюць, што гвалт, на які так разлічваюць улады, спараджае гвалт. А дэбілы ва ўладзе праблемы не могуць зразумець і ад каранавірусу не схаваюцца.
А дэфіцыт марлевых масак лёгка кампенсаваць, пакуль у продажы ёсць майткі. Досведам дзеляцца кітайскія таварышы:

https://www.facebook.com/HaHaHaFanpage2020/videos/584715288781743/?t=15
Жыве Беларусь!