20.01.2020
Справа "Смеццявозніка" будзе разглядацца ў суддзе г. Лунінца
Новы разгляд справы пачнецца 23 студзеня 2020 у г. Лунінцы. Нагадаем, што жыхару г.Пінска Сяргею Багдану суддзя А. Пацко адмерыў 2, 5 года хатняй хіміі, 5 гадоў пазбаўлення правоў і 8 000 маральнай шкоды за нібыта ўчыненае ДТЗ у выніку якога загінула сваячка начальніка Пінскага МРОСК Дзмітрыя Ліры.
Д. Ліра з на адкрыцці новага будынка СК ў г. Пінску
Аднак з-за моцнага розгаласу з нагоды сфальсіфікаванага следчага эксперыменту абласны суд г. Брэста адмяніў рашэнне суда г. Пінска і адправіў справу на новы разгляд у новым складзе.
Звяртаю ўвагу на тое, што Дзмітрый Ліра па ходзе руху па кар'ернай лесвіцы быў намеснікам пракурора Пінска, потым намеснікам начальніка Пінскага МРОСК, адкуль перавёўся ў Лунінец, дзе ўзначаліў тамтэйшы СК.
Пічане лічаць клан Ліры адным з самых магутных у Пінску і звязвацца з гэтай сям'ёй ніхто не хоча.
Сяргею Богдану жадаю, каб рашэнне Лунінецкі суд прыняў законнае.
Будзем на гэта спадзявацца, а новая серыя Пінскага Спрута, дзе фігуруе знакаміты начальнік Пінскага СК Д. ліра ўжо хутка.