
Зміцер Бекалюк, якога судзіў суддзя Семянчук А.А. паводле арт. 23.34-3 КаАП, заявіў два хадайніцтвы: аб прыцягненні сведкамі міліцыянтаў, і прадаставіць запіс відэаназірання з райаддзела, дзе бачна, што яго не азнаёмілі з правамі, але гэтых міліцыянтаў бачна на відэазапісы, а таксама аб тыдні часу на пошук адваката. Суддзя даў час на пошук адваката і азнаямленне з матэрыяламі справы да 22 красавіка. Пасяджэнне прызначыў на 15 гадзін.

Зміцер Андрасюк, якога судзіў суддзя Шурын Д.В. паводле арт. 23.34-3 КаАП, запатрабаваў прадставіць пасведчанне суддзі, бо не ўпэўнены, што чалавек ў “чорным халаце” суддзя. Чалавек ў “чорным халаце” выдаліў экаактывіста з залы суда… Па пэўным часе прысутныя даведалісь, што суддзя Дзмітрый Шурын пакараў Зміцера Андрасюка 15 суткамі адміністратыўнага арышту за ўдзел у акцыі пратэста супраць завода АКБ 12 красавіка.

Аляксандар Кабанаў, якога судзіў суддзя Куроўскі Д.Г. паводле арт. 23.34-2 КаАП, не пажадаў браць адваката. Сведка, аперўпаўнаважаны Ленінскага РАЎС, Кітленка Філіп Андрэевіч паведаміў суду, што Кабанава ведае паводле службовай дзейнасці. “Нес службу на плошчы, - пашукаў у тэлефоне, - не памятаю калі... 12-га красавіка. Сабралісь грамадзяне карміць галубоў. З'явіўся Кабанаў. Твар закрыты маскай. Але я пазнаў яго па фігуры, вачах, як рухаўся... Ён дастаў прыладу, якая ўзмацняла ягоны голас і пачаў палеміку па палітычнай сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь”.
На пытанне Кабанава адказаў: “У маю кампетэнцыю тлумачыць слова “палеміка” не ўваходзіць”, але упэўніў суддзю, што слова “палеміка” разумее і адказаў на пытанне: “Па маім унутраннім адчуванні Кабанаў выступаў каля 10 хвілін у асноўным супраць завода”.
Другая сведка не з’явілась, папер чаму не прадаставіла.
Суддзя зачытвае матэрыялы справы, іх вельмі мала: “Негатыўна выказваўся супраць дзеячаў улады… Дыск. Не адкрываецца”. Кабанаў не бачыць сэнсу глядзець, у выніку суда не сумняецца: “У ізалятары хутка абед. Я на абед хачу”. Прысутныя хочуць прагледзець дыск, але суддзя адмаўляецца глядзець. Закончыў зачытку матэрыялаў.
Экаактывіст выступіў з заключным словам: “Краіна, у якой можна гаварыць толькі шэптам, захоплена ворагам і з ім трэба змагацца”.
Суддзя Куроўскі Д.Г. пакараў Аляксандра Кабанава паводле арт. 23.34-2 КаАП 15 суткамі адміністратыўнага арышту за ўдзел у акцыі пратэста супраць завода АКБ 12 красавіка. Варта ўзгадаць, што суддзя Куроўскі не навічок па палітычных справах, калі працаваў суддзёй жабінкаўскага суда, прысудзіў па два штрафы кожнаму журналістам Алесю Ляўчуку і Мілане Харытонавай паводле арт 22.9 КаАП. Таму прысуд Аляксандру Кабанаву, 15 сутак адміністратыўнага арышту, выпісаў цвёрдай натрэнаванай рукой і румянцэм на шчоках.
Берасцейцы абураныя рашэннямі суда і спыняць змаганне не збіраюцца.