27.05.2020
Каб пікеты вылучэнцаў не турбавалі душэўны пакой чыноўнікаў
14 траўня Брэсцкі гарвыканкам сваім рашэннем за №709 вызначыў месцы, забароненыя для пікетавання з мэтай збора подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у Прэзыдэнты. Паводле якога ў перыяд з 21 траўня па 19 чэрвеня ініцыятыўным групам прэтэндэнтаў у кандыдаты на прэзыдэнта Беларусі забаронена ладзіць пікеты па збору подпісаў:

на плошчы Леніна і часткамі вуліц прылягаючых кварталаў Пушкінскай, Міцкевіча і Гогаля;
На тэрыторыі Мемарыяльнага комплекса “Брэсцкая крэпасць-герой”;
На тэрыторыях чыгуначнага транспарта;
Не бліжэй за 50 м ад аўтавакзала, міжнародных пунктаў пропуска, выканаўчых камітэтаў, адміністрацый, пракуратур, аддзяленняў міліцыі, ваенных камісарыятаў, судоў, КДБ, упраўленняў Следчага камітэта, аддзяленняў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, упраўлення і аддзелаў Дэпартамента аховы МУС, упраўлення і аддзелаў МНС, тэлерадыёкампаніі “Брэст”, тэрыторый вайсковых частак і культавых будынкаў.
Варта адзначыць, што найбольш знакавыя з гэтых аб’ектаў апошнім часам вынесеныя ў прадмесце Брэста, а гэта маланаселеныя і збольшага прамысловыя тэрыторыі. Праводзіць збор подпісаў у гэтых месцах немэтазгодна. Тыя аб’екты, што засталіся ў горадзе, размешчаныя так, што пры жаданні магчыма ладзіць пікеты на адлегласці больш за 50 метраў, напрыклад, на вул. Савецкай побач з кінатэатрам “Беларусь”, што знаходзіцца недалёка ад тэлерадыёкампаніі “Брэст”, або побач з ЦУМам насупраць якога Брэсцкі РАЎС…
Выключэнне складае плошча Леніна з кварталам прылягаючых вуліц. Гэта месца дзе экаактывісты ўжо больш за два гады ладзяць мірныя пратэсты, каб звярнуць увагу чыноўнікаў, якія засядаючых у размешчаных пры плошчы выканкамах і адміністрацыях, да экалагічных праблем рэгіёна.
Мабыць чыноўнікі пры прыняцці рашэння намагалісь схаваць галаву ў пях, як той страўс, каб вока не мазолілі пікеты вылучэнцаў і не турбавалі душэўны пакой.