12.01.2020
Берасцейцы патрабуюць
12 студзеня праціўнікі будовы аумулятарнага завода сабраліся на плошчы Леніна.
Экаактывісты Алег Вялаў і Зміцер Бекалюк распавялі аб апошніх захадах кіраўніцтва завода АКБ па ўкідзе фэйкавай інфармацыі ў СМІ.
30 снежня ААТ "АйПаўэр" размясціла інфармацыю аб правядзенні грамадзка-экалагічнай экспертызы праектнай дакументацыі па аб'екту будаўніцтва "Акумулятары завод ААТ "АйПаўэр".
"Яны наўмысна ўводзяць грамадства ў зман, - кажа Зміцер Бекалюк, - правядзенне грамадска-экалагічнай экспертызы без правядзення грамадзкіх абмеркаванняў праектнай дакументацыі - неправамерна і парушае правы грамадзян, якія жывуць на гэтай тэрыторыі... " У сувязі з гэтымі дзеяннямі "АйПаўэр"а берасцейцы ініцыіравалі збор подпісаў пад заявай у адміністрацыю Прэзыдэнта, Брэсцкія раённы, гарацкі і абласны выканкамы.
Заяўнікі патрабуюць, па-першае: каб "АйПаўэр "вяла сваю дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам; па-другое: Правесці грамадзкія абмеркаванні ў 2020 годзе справаздачы аб уздзеянні на акаляючае асяроддзе аб'екта будаўніцтва (праектна-тэхнічнай дакументацыі) "Акумулятары завод ААТ "АйПаўэр" ...", У рамках якога стане магчымым правядзенне грамадска-экалагічнай экспертызы.
"Пакарміўшы галубоў" берасцейцы рушылі на традыцыйны шпацыр, які завяршыўся побач з кінатэатрам "Беларусь".
Міліцыя не замінала. Абышлося без затрыманняў.