09.02.2020
Міліцыі на Берасцейскай плошчы паменела ўдвая
(фотарэпартаж)
Праціўнікі будовы завода акумулятарных батарэй бачаць у гэтым падстава-выніковую повязь з Сочынскай сустрэчай – няма нафты, няма чаго напружвацца і даказваць усходняму суседу...

Берасцейцы працягвалі збіраць подпісы за правядзенне “Народнага Вече”.

Экаактывіст Алег Вялаў паведаміў прысутным, што праблемы для завода толькі пачынаюцца. Паводле рашэння суда “АйПаўэр” павінен сплаціць буйную суму грошаў, да гэтай сумы дабяжыць няменьшая і не адзін раз...

Паводле Алега Вялава 5 лютага члена ініцыятыўнай групы Зміцера Бекалюка 6 гадзін дапытвалі ва УУС у рамках крымінальнай справы па факту падробкі дакументаў “АйПаўэрам”. Каля дзесятка даведак прадстаўленых заводам падробленыя, мінімум 7 з іх маюць відавочныя прыкметы падробкі, нават дакумант аб выдзяленні зямлі выклікае сумнеў...

Традыцыйна прысутных на плошчы берасцейцаў супрацоўнікі МУС папярэдзілі абб недапушчальнасці парушэнняў беларускага заканадаўства. Кінулася ў вочы, што супрацоўнікаў міліцыі было незвыкла мала.

Кармленне галубоў перайшло ў шпацыр па горадзе.
Затрыманняў не было.