09.10.2018 Грамадства
Адкрыты ліст Начальніку 4 упраўлення САБ О. С. Кухарчуку
Паважаны, таварыш О. С. Кухарчук. Мы, вядома, разумеем, што працы ў вашага ўпраўлення шмат: ва ўчастковыя і патрульна-паставую службу набіраюць людзей з вуліцы, калі можна так выказацца - ня кандыцыю. Многія з іх не могуць служыць у органах правапарадку па вызначэнню ў сілу адсутнасці маральных і інтэлектуальных дадзеных неабходных супрацоўнікам МУС, і таму вашаму ведамству ад іх столькі праблем. Шчыра вам спачуваем, пішам з стрэмкай у сэрцы, з пачуццём глыбокага расчаравання ў органах МУС і праверкі вашым ведамствам нашай заявы.
Што тычыцца прадмета нашай перапіскі - маёра Мікалая Рабушка з Ленінскага РАУС, які 26 лютага некалькі гадзін марозіў нас у аўтазаку пры тэмпературы -20 градусаў. Што значыць (цытата) «Падчас разглядаў апісаных Вамі падзей, довадаў супрацоўнікаў міліцыі і інфармацыі прадстаўленай судом Ленінскага раёна, дакладных дадзеных, якія пацвярджаюць наўмыснае здзяйсненне супрацоўнікам міліцыі неправамерных дзеянняў у адносінах да Вас, атрымана не было»?
Нам напачатку ледзь не здалося, што вы хочаце закамуфляваць фашысцкую выхадку брэсцкага ўчастковага, але потым мы падумалі: «Напэўна стаміўся чалавек. Начальнік усё ж. Працы безліч.»
Паважаны, таварыш О. С. Кухарчук, вы таксама заўважылі, што вашы падначаленыя, якія праводзілі праверку, не апыталі сведак, якія 26. 02. 2018 былі ў судзе? Хочам Вас ўзрадаваць - сведкаў многа. Плён ад гарантаваны! Мы пагаварылі толькі з двума з іх: з Ладай Яраш
і Людмілай Селях
Яны шмат чаго расскажуць. Але калі ў вас і вашых людзей няма часу і магчымасцяў - напішыце. Мы гатовыя апытаць усіх сведак і даслаць вам вынікі.
Думаем, не варта заахвочваць садысцкія схільнасці міліцыянтаў і спускаць на тармазах правіны, якія бударажаць грамадскую думку і дыскрэдытуюць органы МУС. Калі начальства і сумежныя кантралюючыя органы заплюшчваюць вочы на падобныя абуральныя выхадкі, гэта можа прывесці да вельмі непажаданых наступстваў.
Алег Самарчук (Маскоўскі РАУС, г. Брэста), які атрымаў 6 гадоў строгага рэжыму; маёр Сяргей Куляшоў (Кобрынскі РАУС) - 4 гады строгага рэжыму; ўчастковыя Ленінскага РАУС, якія сядзяць у СІЗА і падазраюцца ў завалоданні нерухомасцю людзей, адпраўленых імі ў ЛПП; ўчастковы Сяргей Ігнаюк (Ленінскі РАУС, г. Брэста) які разам з калегам Іванам Капузой, які шчасна выйшаў на пенсію, збілі берасцейца Паўла Камінскага…. Жах. На жаль, мы можам яшчэ доўга пералічваць «подзвігі» міліцыянтаў, якія на самай справе зусім не міліцыянты, а як раз наадварот .
Мы поўныя жаданнем шчыра дапамагаць Вам і Вашаму ведамству чысціць светлыя шэрагі супрацоўнікаў міліцыі ад здраднікаў, садыстаў, ілжэсведак і іншых.
Шчыра вашыя
С. Петрухин & А. Кабаноў