02.07.2018 Грамадства
Там, дзе кормяць галубоў, Дзень вышыванцы
Больш за 60 праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода ў 12 гадзін 1 ліпеня зноў сабраліся на плошчы Леніна ў Брэсце.
Як заўсёды яны стаялі групамі, кармілі галубоў і абмяркоўвалі апошнія навіны, звязаныя з будаўніцтвам свінцовага прадпрыемства. Побач праходзіў Дзень вышыванцы, арганізаваны мясцовымі ўладамі.
Пратэстоўцаў было больш за наведвальнікаў свята вышыванкі, якое арганізавалі мясцовыя ўлады. (інстаграм Народнага Рэпарцёра)
Пратэстоўцы ўпэўненыя, што сваімі дзеяннямі яны падштурхнулі гарвыканкам больш актыўна выкарыстоўваць плошчу для правядзення масавых мерапрыемстваў.
Сёння прысутныя абмяркоўвалі рашэнне, вынесенае 27 чэрвеня судом Маскоўскага раёна Брэста, аб адмове ў пазове ўрача-неўролага Таццяны Фесикавай да Брэсцкай цэнтральнай гарадской бальніцы. Лекар праз суд дамагалася аднаўлення на працы ў бальніцы, прасіла спагнаць грошы за час вымушанага прагулу і кампенсацыю маральнай шкоды ў 500 рублёў.
Таксама абмяркоўвалі рашэнне суддзі эканамічнага суда Брэсцкай вобласці Нікіціна, які прызнаў блогераў вінаватымі ў нанясенні ўрону дзелавой рэпутацыі АйПауэра. Кабаноў і Петрухін згодна гэтага рашэння павінны публічна папрасіць прабачэння і прыбраць відэа з канала Народны Рэпарцёр і са сваіх старонак у сацыяльных сетках, чаго блогеры рабіць не збіраюцца.
Але самыя бурныя абмеркаванні выклікала незалежная экспертыза «Тестэка», але гэтая тэма ў развіцці і працяг яе абмеркавання будзе праз тыдзень. Там, дзе кормяць галубоў.
Горш за ўсё было дворніку, ён напрацаваўся больш за ўсіх
Сустрэчы праціўнікаў завода праходзяць тут кожную нядзелю з 25 лютага.
Паўлюк Кавалёў