26.10.2018 Грамадства
Сваімі забаронамі мітынгаў яны робяць з нас апазыцыю ўладзе
26 кастрычніка ў судзе Ленінскага раёна г.Брэста завершыўся суд над Дзем’янам Лепясевічам. Суддзіў Святаслаў Каліна. Сведка Павал Ружанскі, прапаршчык ППС.
На пачатку пасяджэння суддзя забараніў фота-відэа здымкі і наўпростпавую трансляцыю...
Лепясевіч адразу заяўляе, што капітан Архіпаў падчас затрымання пазбавіў яго права на абарону.
Лепясевіч тлумачыць абставіны падзей 14 кастрычніка:
“Я вывучыў дакуманты па заводу, мы выказвалі заўвагі ў розныя інстанцыі , адказаў няма або яны нас не задавальняюць. Мы падавалі шмат заявак на мітынгі адносна завода - нам адмовілі...
Я, як грамадзянін, мусеў выйсмці каб адстаіваць законнасць у Рэспубліцы Беларусь”.
Лепясевіч хадайнічае не выклікаць работніка міліцыі на сведку, каб той сваімі сведчаннямі не ганьбіў структуру МУС.
Суддзя запрашае сведку-міліцыянта П.Э.Ружанскага.
Зал зарагатаў. Выдалена жанчына, якая смяялася гучней за іншых. “Трымайцеся!” - развіталась яна з прысутнымі.
Сведка: “Людзі кармілі, выказваліся адносна завода. Пятрухін паклікаў Лепясевіча і той выступаў, як спецыяліст па заводу...”
Міліцыянт сказаў, што не памятае як быў апрануты Лепясевіч.
Лепясевіч сцьвярджае, што ніколі не бачыў прапаршчыка., бо рэгулярна ўдзельнічае ў мерапрыемстве.
Міліцыянт не памятае, як часта і калі быў на плошчы, не памятае, дзе быў, калі Лепясевіч выступаў. “Я быў на маршруце”, - кажа.
Рогат у зале.
Лепясевіч хадайнічае праглядзець відэа і ўстанавіць, ці ўвогуле сведка быў на плошчы.
Лічыць, што Ружанскі хлусіць і кажа тое, што яму паказалі на відэа.
Заяўляе аб тым, што капітан Архіпаў адмовіў яму ў абароне: “Архіпаў мэтанакіравана даставіў мяне ў ІЧУ і мае утрыманне ўзгадгалась непасрэдна ў маёй прысутнасці з абласным УУС...”
Суддзя параіў падаць скаргу ў міліцыю, следчы камітэт і пракуратуру.
Лепясевіч не адмаўляю свайго ўдзелу ў мерапрыемстве. “Я здзейсніў тое, што мяне вымусілі зрабіць чыноўнікі”, - кажа ён. “Я прашу праверыць, ці быў сведка на плошчы. Ружанскі склаў рапарт толькі 19 кастрычніка”, - Лепясевіч хоча запытаць сведку чаму.
“Улады штурхаюць нас на парушэнне закона, хочуць з нас зрабіць злачынцаў. Сваімі забаронамі мітынгаў яны робяць з нас апазыцыю ўладзе, раскрываюць вочы людзям на гэтую ўлваду...”, кажа ён.
Хадатайства далучыць да матэрыялаў справы заяўкі на мітынгі адхілена.
Праглядаецца відэа. Сведку знайшлі, але далёка за спіной Лепясевіча, 15-25 метраў.
Сакратарка пайшла чырвонымі, мабыць ад сораму і абурэння. Чуваць выступы Кабанава, Статкевіча...
Лепясевіч звяртае ўвагу суда, што сведка хлусіць: " Не Пятрухін мяне паклікаў, як кажа сведка, а я сам падышоў і ўзяў мікрафон... У сведкі не было магчымасці мяне апазнаць, ён хлусіць, прашу прыцягнуць яго да адказнасці.
Так, я ўдзельнічаў у мерапрыемстве, але мяне справакавалі ўлады...”
Пастанова суда - штраф 10 базавых, або 245 рублёў.