07.10.2018 Грамадства
Ізноў неабыякавыя берасцецы дэжураць пад мурамі Ленінскага РАЎС
7 кастрычніка 5 праціўнікаў будовы завода АКБ былі затрыманыя на плошчы Леніна падчас кармлення галубоў.
Фота Рамана Кісляка
Спачатку затрымалі 2-х хлопцаў Зміцера Андрасюка, Андрэя Астапчука і Уладзіміра Мароза
Пазней а 12-40 міліцыянты падышлі да Таццяны Фесікавай, лекара неўролага звольненага за выступ на мітынгу супраць будовы завода, і Юліі Зубік. Яны сядзелі на лаўцы побач з фантанам. Падставай для затрымання былі налепкі супраць завода на вопратцы.
Фота Рамана Кісляка
Дзяўчат пацягнулі ў двор, дзе стаяў шэры міліцэйскі бус, там ўжо знаходзілісь хлопцы, увапхнулі ўнутр. Неабыякавыя берасцейцы сталі перад "батонам" і не давалі з'ехаць бусу са двара. Адзін непаўнагадовых хлопец лёг перад машынай на асфальт...
Фота Рамана Кісляка
Фота Рамана Кісляка
Выкліканы АМАП гвалтам паразкідваў людзей ў ланцугу, хлопца з асфальту літаральна шпурнулі ў натоўп.
Фота Рамана Кісляка
Толькі пасля гэтага шэры"батон" з'ехаў. Затрыманых даставілі ў Ленінскі РАЎС.
Неабыякавыя берасцейцы рушылі за затрыманымі.
Неўзабаве вызвалілі Андраюка. “Нас заляквалі, каб не хадзілі на плошчу, склалі пратакол апытання...” - расказваў ён.
Яшчэ праз нейкі час вызвалілі Мароза, таксама склалі пратакол-апытання, Фесікаву і Зубік.
На дзяўчат склалі пратаколы па арт. 23.34-1 КаАП праз налепкі на вопратцы.
Заўтра, 8 кастрычніка, суды. Для дзяўчат прызначаны суд на 15-00.
Таксама магчымы суд над Канстанцінам Астапуком і Андрэям Астапчуком. Андрэя пакінулі ў ІЧУ да суда.
Неабыякавыя перадалі перадачы затрыманым